Астанкінскі суд Масквы абавязаў жыхара горада Аляксея Пацёмкіна выплаціць Масгартрансу 1,5 мільёна расійскіх рублёў за тое, што той урэзаўся ў гарадскі трамвай на сваёй машыне і трохі памяў яго, паведамляе lenta.ru [1]
Мужчына павінен заплаціць 36,6 тысячы рублёў за рамонт грамадскага транспарту, астатняя частка сумы - за псаванне таварнага выгляду трамвая «Віцязь-М». Ацэнка кошту рабілася па методыцы Мінюста. За яе аснову бярэцца кошт новага рухомага саставу, які складае 100 мільёнаў рублёў.
У Мінюсце выданню растлумачылі, што ў падобных аварыях іх методыка не абавязковая да выкарыстання, формулу разліку выбірае эксперт. Пацёмкін будзе аспрэчваць рашэнне суда.
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2019/06/26/interesting/
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya