Два чалавекі загінулі, адзін пацярпеў пры пажары ў жылым доме ў вёсцы Ператокі Стаўбцоўскага раёна, гаворыцца [1] на сайце МНС Беларусі.
Паведамленне аб узгаранні паступіла 23 ліпеня ў 00.43. У выніку пажару загінулі мужчына і жанчына. Яшчэ адзін грамадзянін пацярпеў, яго шпіталізавалі.
Прычына пажару высвятляецца.
Спасылкі
[1] https://minobl.mchs.gov.by/novosti/270156/?_ga=2.120760064.968737436.1563861286-912947553.1561619357
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[3] https://zviazda.by/be/tags/mns
[4] https://zviazda.by/be/tags/pacyarpelyya