У Аўстраліі жнівень - зімні месяц. Але снег выпадае вельмі рэдка. Відавочцы здымаюць на відэа кенгуру ў незвычайных для іх умовах надвор'я, выкладваюць у сацыяльныя сеткі.
Ападкі выпалі на паўднёвым усходзе краіны яшчэ дзявятага жніўня, піша [1] ridus.ru. Месцамі дзьмуў моцны вецер, а тэрмометр па начах паказваў да мінус 1-2 градусаў. Непагадзь абярнулася сур'ёзнымі праблемамі - у трох штатах на поўдні паралізаваны дарожны рух, у многіх дамах няма святла. Хуткасць ледзянога ветру дасягала адзнакі ў 120 кіламетраў у гадзіну. Мясцовыя ўлады папрасілі людзей лішні раз не выходзіць з дому і не карыстацца асабістым транспартам - на дарогах выпала трынаццаць сантыметраў снегу. Сіноптыкі абяцаюць, што снег растане да канца тыдня.
Але для сумчатых сумёты - не перашкода. Яны атрымліваюць задавальнне, гарэзліва лётаючы па белай коўдры. Хоць яны любяць цяпло і ахвотна грэюцца і лашчацца на сонцы, па дадзеных [2] dic.academic.ru, ім не шкодзіць і даволі суровая, зімовая сцюжа і снег, калі толькі яны маюць сухое і абароненае ад ветру мястэчка, куды могуць схавацца.
Звычайна снег не выпадае ў гарадах ці буйных населеных пунктах. Месцазнаходжанне сумётаў у асноўным - у высакагор'і і горных ланцугах, якія амаль выключна знаходзяцца ў Вікторыі і Паўднёвым Новым Паўднёвым Уэльсе, а таксама ў гарах Тасманіі.
Спасылкі
[1] https://www.ridus.ru/news/305257
[2] https://dic.academic.ru/dic.nsf/enc_animals/15/%D0%A1%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%B9%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%BE
[3] https://zviazda.by/be/tags/kenguru
[4] https://zviazda.by/be/tags/australiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/sneg