Беларускія механізаваныя і артылерыйскія падраздзялення сёння на аператыўным вучэнні Беларусі і Расіі "Шчыт Саюза - 2019" выканалі задачы па знішчэнні ўмоўнага праціўніка, паведамляе Міністэрства абароны [1].
Батальённая тактычная група 19-й асобнай механізаванай брыгады заняла першы рубеж манеўранай абароны і выканала задачы па вядзенню абарончага бою з умоўным праціўнікам у перадавой паласе абароны.
Далей артылерыйскія падраздзялення 19-й і 120-й механізаваных брыгад у складзе двух батарэй 2С1 і мінамётнага ўзвода пры выкананні задач разбілі агнём камандныя пункты, жывую сілу і тэхніку ўмоўнага праціўніка, тым самым не даўшы яму замацавацца на занятых рубяжах.
У Мінабароны падкрэслілі, што вайскоўцы паказалі добры ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі і зладжанасць падраздзяленняў. Асабісты састаў дзейнічаў рашуча і з пастаўленымі задачамі справіўся паспяхова.
Спасылкі
[1] http://mil.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/shchyt-sayuza-2019