Грэчаскія сілавікі затрымалі дзесяць нелегальных мігрантаў з Сірыі, якія спрабавалі выдаць сябе за валейбалістаў з Украіны, паведамляе pressball.by [1].
Парушальнікаў арыштавалі ў афінскім аэрапорце, памежнікі заўважылі, што ўкраінскія пашпарты, з якімі сірыйцы спрабавалі перасекчы мяжу, былі скрадзеныя або згубленыя.
Мужчыны былі апранутыя ў аднолькавыя спартыўныя касцюмы, яны неслі з сабой ідэнтычныя спартыўныя сумкі і два валейбольныя мячы. У ходзе допыту грэчаскія паліцэйскія прыйшлі да высновы, што гэтыя грамадзяне не з'яўляюцца валейбалістамі. Сірыйцы збіраліся адправіцца ў адну з краін Еўрапейскага саюза
Спасылкі
[1] https://www.pressball.by/news/other/337942
[2] https://zviazda.by/be/tags/grecyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport