Прымеркаваная да Дня маці, яна адбудзецца з 11 па 13 кастрычніка. У яе рамках будзе прадстаўлена лінейка дзіцячага харчавання айчыннай вытворчасці, паведамляе сайт канцэрна “Белдзяржхарчпрам”.
“Мацярынства і дзяцінства” - гэта:
У праграму выставы ўключаны больш за сто тэматычных мерапрыемстваў для будучых мам, бацькоў з малымі, спецыялістаў дашкольных устаноў: прэзентацыі, семінары, майстар-класы, кансультацыі ад вядучых спецыялістаў галіны, педагогаў, урачоў, псіхолагаў.
Таксама для гасцей свята прадугледзелі і забаўляльную праграму: інтэрактыўныя конкурсы і розыгрышы, шоу-праграмы, паказы, выступленні дзіцячых творчых калектываў і многае іншае.
Гасцей свята чакаюць у выставачным комплексе на пр. Пераможцаў, 14.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[2] https://zviazda.by/be/tags/vystauka-macyarynstva-i-dzyacinstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/beldzyarzhharchpram-1