Улады выставілі на продаж Дом друку, які знаходзіцца каля станцыі метро «Акадэмія навук».
Пачатковы кошт помніка архітэктуры 1930-х гадоў — 6,975 мільёна рублёў. Мэтавае прызначэнне — адміністрацыйна-дзелавое. Таргі адбудуцца 20 лістапада, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны». Будынак Дома друку пабудаваны ў 1930—1935 гадах у стылі канструктывізму. Збудаванне перажыло вайну, а ў 1963—1978 гадах яго рэканструявалі, надбудаваўшы чацвёрты паверх. Аб'ект будзе прадавацца па рыначным кошце, з заключэннем дагавора арэнды зямельнага ўчастка, неабходнага для абслугоўвання нерухомай маёмасці. Таргі пачнуцца з 6 мільёнаў 975 тысяч 687 рублёў 16 капеек.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/dom-druku
[4] https://zviazda.by/be/tags/prodazh