Па папярэдніх дадзеных, 10 кастрычніка каля 15 гадзін паблізу вёскі Агароднікі Ашмянскага раёна на трасе Мінск-Ашмяны-мяжа Літвы пры здзяйсненні абгону аўтамабіль Mercedes (маршрутнае таксі) выехаў на сустрэчную паласу, пасля чаго сутыкнуўся з аўтамабілем Renault, паведамляе [1] Следчы камітэт.
У выніку здарэння мікрааўтобус выехаў за межы праезнай часткі, дзе перакуліўся. У той момант ДТЗ у салоне знаходзілася 14 пасажыраў, двое з іх шпіталізаваны, астатнім аказваецца медыцынская дапамога.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/ashmyanski-rayon