Працы на фінальным адрэзку ад праспекта Дзяржынскага да вуліцы Талстога пачнуцца ў снежні 2019 года, а замкнуць кола цалкам абяцаюць ў 2021 годзе, перадае sb.by [1] со спасылкай на тэлеканал "Беларусь 1".
У рамках рэалізацыі праекта вуліцу Талстога рэканструююць і пашыраць. Пабудуюць абводную ветку з Брэсцкага напрамку чыгункі, чыгуначны пуцеправод. Вуліцу Жукоўскага падоўжаць, на ёй пабудуюць веладарожку, тратуары, а таксама двухузроўневую развязку па тыпу "поўны канюшынавы ліст" з падземнымі пераходамі і безбар'ерным асяроддзем.
Спасылкі
[1] https://www.sb.by/articles/v-minske-v-2021-godu-planiruyut-dostroit-pervoe-transportnoe-koltso.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/kalco
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk