Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Пра гэта БелТА паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што многія гады служэння Патрыярха Кірыла з удзячнасцю і цеплынёй ўспрымаюцца вернікамі.
"Царква выкарыстоўвае свой больш чым тысячагадовы вопыт у стваральнай дзейнасці па адраджэнні, захаванні і развіцці духоўнай спадчыны. Ваш нястомны клопат пра аўтарытэт праваслаўя, падтрыманні грамадскай згоды, верацярпімасці, духу ўзаемапавагі і любові садзейнічае ўмацаванню міру і стабільнасці брацкіх народаў Беларусі і Расіі", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэв'ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-pozdravil-patriarha-kirilla-s-dnem-rozhdenija-369895-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/patryyarh-kiryl