Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка з 105-годдзем з дня заснавання ВНУ. Пра гэта БелТА паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
"Перасягнуўшы векавую мяжу, установа працягвае заставацца сплавам вопыту і маладосці, традыцый і інавацый. Ваш калектыў актыўна працуе на карысць айчыннай адукацыі, умацоўваючы падмурак ўстойлівага развіцця грамадства і дзяржавы", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў важкі ўклад калектыву ВНУ у папулярызацыю і павышэнне прэстыжу прафесіі педагога. "Перакананы, што гатоўнасць думаць і дзейнічаць у адпаведнасці з патрабаваннямі часу дазволяць вам і ў далейшым паспяхова вырашаць важныя задачы па падрыхтоўцы высокапрафесійных спецыялістаў, здольных выхоўваць сапраўдных патрыётаў сваёй краіны", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-pozdravil-kollektiv-bgpu-im-mtanka-s-105-letiem-so-dnja-osnovanija-vuza-370094-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/bdpu
[5] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne