Віцебская абласная філармонія падрыхтавала 25 студзеня для Таццян сюрпрыз: жанчыны з такім імем змогуць наведаць канцэрт бясплатна, паведаміла [1] БЕЛТА рэдактар філармоніі Вікторыя Авік.
Таццянін дзень у Віцебску пройдзе пад гукі цымбалаў салісткі абласной філармоніі Таццяны Моўлі. У канцэртнай праграме Around the world прымуць таксама ўдзел Алена Гракава, Леанід Кажарскі і Таццяна Шахрай. "Увечары 25 студзеня выканаўцы адправяць слухачоў у кругасветнае музычнае падарожжа. Пранізлівая, чуллівая мелодыя "Лібертанга" Астара П'яцолы перадасць атмасферу паўднёвай аргенцінскай ночы. Яркі і эмацыянальны танец "Даўлуры" ў апрацоўцы Мікалая Нарыманідзэ азнаёміць з нацыянальным мастацтвам грузінскага народа. Жыццярадасныя "Карцінкі Кубы" Барыса Векслера намалююць для віцебскай публікі трапічны рай Вострава Свабоды", - адзначыла Вікторыя Авік.
Атрымаць асалоду ад лепшых мелодый з розных куткоў свету віцебскія Таццяны змогуць бясплатна пры прад'яўленні дакумента, што засведчвае асобу. Колькасць "імянных" білетаў абмежавана.
Прэв'ю: number-d503.livejournal.com
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/tatstsjany-25-studzenja-zmoguts-bjasplatna-navedats-kantsert-vitsebskaj-filarmonii-84344-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kancert
[3] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/filarmoniya
[5] https://zviazda.by/be/tags/cymbaly
[6] https://zviazda.by/be/tags/taccyanin-dzen