Мужчына загінуў пры пажары ў Мастоўскім раёне, паведамілі [1] ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.
Інцыдэнт адбыўся сёння. Паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Вялікія Сцяпанішкі паступіла ратавальнікам у 3:16. У 4:01 у жылым пакоі на падлозе пад абломкамі згарэлых будаўнічых канструкцый было знойдзена цела гаспадара дома 1966 года нараджэння. Агнём знішчаны дах, перакрыцце і маёмасць у доме. Прычына пажару высвятляецца.
Яшчэ адно здарэнне адбылося гэтай ноччу ў прыватным доме ў вёсцы Ліхінічы Мастоўскага раёна. "Паведамленне пра пажар паступіла ў 2:34. Пашкоджаны ложак, пасцельныя прыналежнасці, закураны сцены і столь. Атрымаў атручэнне прадуктамі гарэння гаспадар дома 1953 года нараджэння, яго шпіталізавалі", - распавялі ў МНС.
Спасылкі
[1] https://grodno.mchs.gov.by/novosti/294313/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mastouski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar