У прыватным жылым доме ў Асінаўскім раёне Томскай вобласці падчас пажару загінула 11 чалавек. Пра гэта паведамляе прэс-служба расійскага МНС [1].
Паведамленне пра пажар паступіла 21 студзеня, каля чатырох гадзін раніцы па мясцовым часе. Да таго моманту, калі прыбылі ратаваўнікі, аднапавярховы драўляны будынак быў цалкам ахоплены агнём.
Выбрацца з будынка ўдалося двум чалавекам. На месцы пажару знайшлі 11 цел.
Спасылкі
[1] https://70.mchs.gov.ru/deyatelnost/press-centr/novosti/4062022
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar