Яго тэмай стане інклюзія. Падлеткам прапануюць пагутарыць пра камфортнасць гарадской прасторы для людзей з асаблівымі патрэбамі і магчымасці іх удзелу ў грамадскім жыцці.
Спачатку школьнікі паглядзяць некалькі відэаролікаў выступленняў сусветна вядомых спікераў. Убачанае патлумачыць эксперт, які сутыкаецца з узнятымі пытаннямі ў сваёй працы. Ён жа паставіць перад удзельнікамі канкрэтную задачу. Затым яны падзеляцца на каманды, калектыўна абмяркуюць, якія ідэі можна было б прапанаваць для дасягнення пастаўленай мэты, і прэзентуюць свае задумы перад аўдыторыяй.
Па выніках абмеркавання журы абярэ лепшыя выступленні, ідэі і ўзнагародзіць іх аўтараў.
Да ўдзелу ў крэатоне запрашаюцца вучні 9-х, 10-х і 11-х класаў з усёй краіны, якім цікава патрэніравацца генерыраваць ідэі, прадстаўляць іх на публіцы, а таксама атрымаць парады і каментары ад экспертаў. Удзел у крэатоне – бясплатны, але па папярэдняй рэгістрацыі [1].
Крэатон праводзіцца ў рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта “Першыя” – рэспубліканскага конкурсу ідэй для старшакласнікаў краіны, які рэалізуецца кампаніяй А1 пры падтрымцы арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk. Збор заявак яшчэ працягваецца на сайце [2].
Месца правядзення крэатона -- канферэнц-зала бізнес-цэнтра “Атрыум” (вул. Першамайская, 57) . Час правядзення з 11:00 да 15:00.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв'ю: mdou-74.ucoz.ru
Спасылкі
[1] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfw2HUiYHnejgnK4v_0Pf6XFHPD7qlmMMu7tnXNZRwCl9vDAA/viewform
[2] https://generation.a1.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/kreaton
[4] https://zviazda.by/be/tags/praekt