На адваротным баку Месяца.
Пасадачны модуль і месяцаход кітайскага касмічнага зонда «Чан’э-4» аднавілі працу на адваротным баку Месяца пасля «сну» ў надзвычай халодную ноч, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Паводле звестак Цэнтра месяцовых даследаванняў і касмічнай праграмы пры Кітайскім нацыянальным касмічным кіраванні (CNSA), абодва апарата працуюць у нармальным рэжыме. Як вядома, кітайскі зонд «Чан’э-4», запушчаны 8 снежня 2018 года, здзейсніў першую ў свеце мяккую пасадку ў раёне кратэра Фон Карман басейна Паўднёвы полюс — Эйткен на адваротным баку Месяца 3 студзеня 2019-га.
Месяцаход «Юйту-2» прапрацаваў нашмат даўжэй свайго праектнага жыцця (тры месяцы), стаўшы луноходом- «доўгажыхаром» на натуральным спадарожніку Зямлі.
Месяцовы дзень доўжыцца прыкладна 14 зямных сутак, і такая ж працягласць месяцовай ночы. Падчас апошняй зонд «Чан’э-4» пераходзіць у спячы рэжым з-за недахопу сонечнай энергіі.</p>
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya