XI раённы агляд-конкурс дзіцячай творчасці "Прыбяседскія зорачкі" пройдзе ў Касцюковічах 1 лютага, паведаміл [1]і БЕЛТА ў Магілёўскім аблвыканкаме.
У конкурсе прымуць удзел выхаванцы дашкольных устаноў, навучэнцы школ горада і раёна, вучні дзіцячых школ мастацтваў, удзельнікі музычных студый, гурткоў мастацкай самадзейнасці і выхаванцы Касцюковіцкага раённага цэнтра дзіцячай творчасці.
Агляд-конкурс будзе праходзіць па чатырох узроставых катэгорыях ад 6 да 16 гадоў. Дзеці і падлеткі будуць спаборнічаць у вакальным і інструментальным выканальніцтве, харэаграфічным, выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтвах.
Журы будзе ацэньваць майстэрства выканання, змест і тэматыку выбраных твораў, сцэнічную культуру і касцюмы юных талентаў Касцюковіцкага раёна.
Пройдзе агляд-конкурс на сцэне раённага цэнтра культуры.
Прэв'ю: wdoxnovenie.ru
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/agljad-konkurs-dzitsjachaj-tvorchastsi-prybjasedskija-zorachki-projdze-u-kastsjukovichah-1-ljutaga-84685-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[4] https://zviazda.by/be/tags/tvorchasc
[5] https://zviazda.by/be/tags/shkola-mastactvau
[6] https://zviazda.by/be/tags/muzyka
[7] https://zviazda.by/be/tags/hareagrafiya