Беларусь прыме ўдзел у Латвійскай кніжнай выстаўцы, піша [1] БЕЛТА са спасылкай на ААТ "Белкніга".
Міжнародны выставачны цэнтр Кіпсала ў Рызе з 28 лютага па 1 сакавіка стане натхняльным горадам кніг, месцам сустрэчы пісьменнікаў, перакладчыкаў, выдаўцоў і чытачоў. Шырокі спектр сваёй найноўшай прадукцыі прапануюць латвійскія і замежныя выдавецтвы. У гэтым годзе ў Латвійскай кніжнай выстаўцы прымуць удзел больш за 100 прадпрыемстваў з 8 краін - Латвіі, Літвы, Эстоніі, Беларусі, Расіі, Турцыі, Францыі і Украіны.
На беларускім стэндзе, арганізатарамі якога выступілі Міністэрства інфармацыі і Саюз выдаўцоў і распаўсюджвальнікаў друку, будуць прадстаўлены навінкі беларускага кнігавыдання - гэта больш за 500 кніжных найменняў рознай тэматыкі. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена тэмам 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і Года малой радзімы.
На стэндзе таксама будуць праходзіць пастаянныя прэзентацыі кніжных навінак выдавецтваў "Беларусь", "Мастацкая літаратура", "Белорусская Энциклопедия им. П.Бровки", "Вышэйшая школа", а таксама кніг - пераможцаў нацыянальнага і міжнароднага конкурсаў "Мастацтва кнігі". 29 лютага на стэндзе адбудзецца сустрэча з папулярнай беларускай пісьменніцай Наталляй Батраковай, у час якой аўтар прадставіць наведвальнікам выстаўкі і гасцям стэнда сваю дылогію "Міг бясконцасці". Дарэчы, апошняя кніга дылогіі - "Бясконцасць кахання, бясконцасць смутку. Кніга другая" - стала абсалютным лідарам продажаў сеткі магазінаў "Белкніга" ў 2019 годзе.
Прэв'ю: treewords.com
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/culture/view/belarus-pryme-udzel-u-latvijskaj-knizhnaj-vystautsy-85519-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/kniga
[3] https://zviazda.by/be/tags/vystava
[4] https://zviazda.by/be/tags/litaratura
[5] https://zviazda.by/be/tags/latviya