Цяпер праходзіць яе другі этап. Падчас яго вайскоўцы 120-й зенітнай ракетнай брыгады здзейснілі марш працягласцю 100 кіламетраў у прызначаны раён. Ён быў неабходны для правядзення баявога зладжвання ў складзе падраздзяленняў і выканання вучэбна-баявых задач. Пра гэта паведамілі ў абаронным ведамстве. Большая частка спецыялістаў калісьці праходзіла службу ў 120-й брыгадзе. Гэта кіроўцы, начальнікі разлікаў, аператары самаходных агнявых установак.
Тым часам праходзяць практычныя заняткі з афіцэрамі сярод сіл тэрытарыяльнай абароны Клецкага раёна. Неўзабаве яны працягнуць заняткі ў складзе ўзводаў, рот і батальёна. Яны будуць ахоўваць і абараняць важныя аб'екты ў рэжыме жыццезабеспячэння і барацьбы з умоўнымі дыверсійна-разведвальнымі групамі.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Прэв'ю: mil.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/uzbroenyya-sily-belarusi-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/praverka-gatounasci