Расійскі самалёт Су-27, па папярэдніх дадзеных, зваліўся ў акваторыі Чорнага мора пры правядзенні планавых палётаў. Пра гэта паведамляе [1] Lenta.ru са спасылкай на Мінабароны Расіі.
У ведамстве ўдакладнілі, што знішчальнік знік з экранаў радараў над акваторыяй Чорнага мора ў 50 кіламетрах ад Феадосіі ў Крыме. Гэта адбылося ўвечары, каля 20:10, 25 сакавіка. Праз хвіліну быў зафіксаваны сігнал аварыйнага радыёмаяка ў гэтым раёне.
Да месца, дзе зафіксаваны сігнал, накіраваны малы супрацьлодкавы карабель, самалёт Ан-26, верталёт Мі-8 і грамадзянскія судys. Пошукі ўскладняюцца цяжкімі метэаўмовамі.
Су-27 - расійскі шматмэтавы высокаманеўраны ўсенадворны знішчальнік-перахопнік. Ён прызначаны для вядзення далёкага і блізкага паветранага бою, перахопу і знішчэння пілатуемых і беспілотных самалётаў над сваёй тэрыторыяй, а таксама забеспячэння дзеянняў сіл флота на выдаленні 300-400 кіламетраў ад берагавой рысы.
Прэв'ю: РИА Новости
Спасылкі
[1] https://lenta.ru/news/2020/03/25/su27/
[2] https://zviazda.by/be/tags/samalyot-su-27
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/chornae-mora