25 сакавіка ў 20:46 выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў інтэрнаце на вуліцы Курчатава ў Гродне. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, было выяўлена шчыльнае задымленне з акна кватэры на другім паверсе, паведамілі [1] на сайце Міністэрства.
З падпаленага пакоя работнікамі МНС былі выратаваны 2 чалавекі: гаспадыня і мужчына, які знаходзіўся ў гасцях. Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі яны былі шпіталізаваны з апёкамі. Акрамя таго, ратавальнікамі з будынка былі эвакуяваныя 30 чалавек, 4 з іх - дзеці ва ўзросце да 10 гадоў.
Пажар лакалізаваны і ліквідаваны работнікамі МНС. У выніку агнём пашкоджаны аконная рама, канапа, пасцельныя прыналежнасці, закураны сцены і столь. Прычына здарэння высвятляецца. Разгляданая версія - неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/303471/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/internat