Кітай будзе прыкладаць вялікія намаганняў для ўпэўненага прасоўвання будаўніцтва чыгунак з акцэнтам на прыярытэтнасць прагрэсу ў рэалізацыі ключавых праектаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Згодна з заявай, апублікаванай на сайце Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў, будзе паскорана будаўніцтва буйных праектаў, у тым ліку Сычуань-Тыбецкай чыгункі і высакахуткаснай чыгункі ўздоўж ракі Янцзы.
Як адзначаецца ў заяве, будзе ўзмоцнена будаўніцтва чыгункі ў цэнтральным і заходнім рэгіёнах краіны, а таксама прасоўвацца будаўніцтва міжгародніх чыгуначных ліній. Камітэт падкрэсліў раўнацэнную важнасць развіцця чыгуначных пасажырскіх і грузавых перавозак.
На канец мінулага года агульная працягласць дзеючых чыгунак у Кітаі дасягнула 139 тыс. км, з іх 35 тыс. км прыпадаюць на высакахуткасныя магістралі. Кітай плануе сёлета пашырыць сваю чыгуначную сетку больш чым на 4 тыс. км.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya