Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы [1] са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталляй Качанавай даручыў звязацца з кіраўніцтвам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і запрасіць у краіну іх спецыялістаў. З чым звязана такое даручэнне кіраўніка дзяржавы, БЕЛТА [2] расказала прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.
"Гэта даручэнне звязана з тым, што мы цяпер жывём ва ўмовах у тым ліку і інфармацыйнага каранавіруса. Штодня і штогадзіны назіраем шматлікія спробы як мага мацней разгайдаць сітуацыю ў СМІ. Мы ўсё адсочваем і бачым вельмі шмат размоў, спробаў дэзінфармаваць людзей, выкарыстаць сітуацыю для таго, каб падарваць давер да ўлады", - заявіла Наталля Эйсмант.
"У першую чаргу для таго, каб зняць любыя абвінавачванні і паказаць, што мы нічога не хаваем, Прэзідэнт даручыў сёння старшыні Савета Рэспублікі неадкладна звязацца з кіраўніцтвам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і запрасіць сюды іх спецыялістаў. Прычым спецыялістаў, каманду, сфармаваную на іх меркаванне, - распавяла прэс-сакратар. - Гэтым спецыялістам будзе прапанавана ацаніць як працу сістэмы аховы здароўя ў цэлым, так і - падкрэсліваю - цяперашнюю сітуацыю, нашы механізмы процідзеяння самым небяспечным інфекцыям. Пасля гэтага эксперты дадуць публічную ацэнку ўбачанаму - адкрыта і непрадузята. Усё гэта робіцца для таго, каб у далейшым не было ніякіх чутак"
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200331/1585647671-lukashenka-u-nas-padstau-pakul-nyama-dlya-tago-kab-peranosic-prezidenckiya
[2] https://www.belta.by/president/view/ejsmont-rasskazala-o-prichinah-poruchenija-lukashenko-priglasit-v-belarus-spetsialistov-voz-385366-2020/
[3] https://zviazda.by/be/tags/natallya-eysmant
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/natallya-kachanava
[6] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus