Правінцыя Хайнань (Паўднёвы Кітай) распрацавала план дзеянняў па ўмацаванні здароўя насельніцтва. Мяркуецца, што ў выніку яго рэалізацыі сярэдняя працягласць жыцця да 2030-га перавысіць 82 гады, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Планавы паказчык, які ўяўляе агульнапрызнаны асноўны індыкатар стану здароўя і якасці жыцця, будзе вышэй нацыянальнага стандарту, прадугледжанага на ўзроўні 79 гадоў паведаміў прадстаўнік правінцыйнага камітэта аховы здароўя Хуа Юйтаа. У плане зроблены акцэнт на эфектыўных мерах у дачыненні да курэння, празмернага ўжывання алкаголю, няправільнага харчавання, недастатковай фізічнай актыўнасці і іншых фактараў, якія ўплываюць як на фізічнае, так і псіхічнае здароўе людзей.
Для грамадзян, асабліва мэтавай катэгорыі насельніцтва, прадугледжаны таксама прафілактычныя меры супраць такіх асноўных захворванняў, як сардэчна-сасудзістыя хваробы, рак, дыябет, хранічныя захворванні. У дакуменце таксама ўтрымліваецца заклік да ўдасканалення сістэмы і механізмаў прафілактыкі і кантролю ў сферы кіравання буйнымі эпідэміямі і надзвычайнымі сітуацыямі ў галіне грамадскага аховы здароўя.
Прэв’ю: ekd.me
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya