З мэтай прафілактыкі і кантролю эпідэміі каранавіруса новага тыпу COVID-19 эксперты з бальніцы Чжуншань пры універсітэце Фудань у Кітаі апублікавалі абноўлены план па прафілактыцы і лячэнні пацыентаў з COVID-19. У Інтэрнэце таксама адкрылі бясплатны доступ да гэтай інфармацыі на розных мовах — англійскай, іспанскай, французскай і шэрагу іншых, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
У плане падрабязна апісваюцца розныя інструкцыі па прафілактыцы і кантролі эпідэміі. Сярод іх — прадастаўленне экстраных медыцынскіх паслуг, стварэнне медпунктаў для прыёму пацыентаў з павышанай тэмпературай, каардынацыя амбулаторных медыцынскіх рэсурсаў, сістэматычнае амбулаторнае кіраванне.
Акрамя таго, у плане падкрэсліваецца, што па меры змены эпідэмічнай сітуацыі медыцынскія ўстановы павінны прымаць эфектыўныя меры па прафілактыцы і кантролі эпідэміі, узмацняць лячэнне і весці работу ў штатным рэжыме.
Прэв’ю: vedomosti.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya