З 1 па 10 мая Беларуская чыгунка на вакзалах у Мінску, Брэсце, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Гродне і Баранавічах правядзе акцыю "Павіншуй родных разам з БЧ", прысвечаную 75-ай гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, гаворыцца [1] на сайце чыгункі.
Пры набыцці білета ў чыгуначных касах жадаючыя змогуць атрымаць паштоўку, зробленую на аснове прац удзельнікаў тэматычнага конкурсу сярод дзяцей чыгуначнікаў. Паштоўку можна будзе падпісаць прама на чыгуначным вакзале і адправіць сваім блізкім і знаёмым.
Акцыя арганізавана ў мэтах прыцягнення ўвагі да пытанняў ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі, захавання пераемнасці пакаленняў, памяці пра подзвігі нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Таксама яна накіравана на тое, каб у гэтыя святочныя дні максімальна акружыць цяплом і клопатам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.
Прэв'ю: rw.by
Спасылкі
[1] https://www.rw.by/corporate/press_center/corporate_news/2020/04/kupi-bilet-na-poezd-i-poluchi-prazdnichnuyu-otkrytku-belorusskaya-zheleznaya-doroga-provedet-aktsiyu/
[2] https://zviazda.by/be/tags/akcyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-chygunka
[4] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/veterany
[6] https://zviazda.by/be/tags/75-goddze-vyalikay-peramogi