Міністэрства адукацыі вызначыла графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні. Адпаведная пастанова міністэрства ад 20 мая 2020 года №93 апублікавана [1] на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Рэзервовымі днямі ЦТ па беларускай і рускай мовах зацверджаны 19 і 21 ліпеня.
Для грамадазнаўства, матэматыкі, біялогіі, замежных моў (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай), хіміі, фізікі, гісторыі Беларусі, геаграфіі, сусветнай гісторыі (найноўшы час) рэзервовымі днямі будуць 19 і 23 ліпеня.
Нагадаем, 21 мая Мінадукацыі змяніла [2] тэрміны правядзення ЦТ.
Прэв'ю: aif.by
Спасылкі
[1] http://www.pravo.by/document/?guid=12551&p0=W22035395&p1=1&p5=0
[2] http://zviazda.by/be/news/20200521/1590057671-minadukacyi-zmyanila-terminy-pravyadzennya-ct
[3] https://zviazda.by/be/tags/centralizavanae-tesciravanne