Беларусь атрымала ад Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі абсталяванне для ацэнкі радыелагічных пагроз, звязаных з ляснымі пажарамі, паведамляе [1] БЕЛТА са спасылкай на сайт МАГАТЭ.
Мабільная лабараторыя з прыборамі і інструментамі для радыяцыйнага кантролю паветра і навакольнага асяроддзя дапаможа ў аператыўным рэагаванні на пажары ў Чарнобыльскай зоне. Яна можа працаваць у палявых умовах і абсталяваная партатыўнай прыладай для адбору проб паветра, ручным гама-спектрометрам, абсталяваннем для адбору проб глебы, сродкамі індывідуальнай аховы, прыладамі навігацыі і сувязі, камп’ютарам і іншым абсталяваннем.
Лабараторыя перададзена Беларусі па праекце тэхнічнага супрацоўніцтва, пачатага ў 2018 годзе, які ў асноўным накіраваны на аказанне дапамогі навукова-тэхнічнаму персаналу Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.
Прэв'ю: iz.ru
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/belarus-atrymala-ad-magate-labaratoryju-dlja-radyjatsyjnaga-manitoryngu-pry-ljasnyh-pazharah-88081-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/les
[3] https://zviazda.by/be/tags/lyasnyya-pazhary