Пра гэта паведамілі ў Тэлеграм-канале Следчага камітэта.
Па папярэдніх дадзеных, сёння 46-гадовы начальнік мантажнага ўчастка працаваў на тэрыторыі будаўнічай арганізацыі на вул.Панамарэнка ў Мінску.
У нейкі момант мужчына, знаходзячыся на будаўнічых лясах, спатыкнуўся і ўпаў на зямлю з вышыні каля 8 метраў. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў ён памёр на месцы.
Зараз следчыя працуюць на месцы здарэння. Усе абставіны здарэння высвятляюцца.
Фота: СК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[2] https://zviazda.by/be/tags/smerc