Забеспячэнне бяспекі грамадзян з’яўляецца прыярытэтнай задачай пры правядзенні мерапрыемстваў перадвыбарнай кампаніі. Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак, паведамляе БЕЛТА [1].
«Для нас, гарадской улады, заўсёды пытанне нумар адзін — гэта бяспека грамадзян. Горад жыве мірным жыццём, і мы абавязаныя яго забяспечваць. Безумоўна, мы павінны прадпрымаць і прымаем меры, каб ніякія абвастрэнні пры правядзенні перадвыбарчай кампаніі не былі дапушчаныя. Сітуацыя заўсёды павінна быць пад кантролем», — падкрэсліў Анатоль Сівак.
Старшыня Мінгарвыканкама заклікаў усіх грамадзян, асабліва бацькоў, улічваць цяперашнія асаблівасці і думаць пра сябе і пра дзяцей. «Трэба разумець, якія працэсы цяпер адбываюцца. У рамках перадвыбарнай кампаніі праходзяць мерапрыемствы. І тыя, хто іх арганізуе, абавязаны ў першую чаргу забяспечыць бяспеку грамадзян», — адзначыў Анатоль Сівак.
Спасылкі
[1] http://belta.by
[2] https://zviazda.by/be/tags/anatol-sivak
[3] https://zviazda.by/be/tags/peradvybarnaya-kampaniya