У Беларусі ў 3 600 дзяцей выяўлена каранавірусная інфекцыя. Пра гэта падчас анлайн-брыфінгу распавяла галоўны спецыяліст аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Таццяна Бурдзь, паведамляе агенцтва [1] «Мінск-Навіны».
Паводле слоў спецыяліста, 95% юных пацыентаў пераносяць каранавірус у практычна бессімптомнай форме. У невялікай часткі тых, хто захварэў назіраецца сярэднецяжкі стан. У гэтай групы дзяцей, як правіла, ёсць спадарожныя захворванні - анкагематалагічныя хваробы або атлусценне. Як адзначыла Т. Бурдзь, цяжкіх выпадкаў COVID-19 сярод дзяцей у Беларусі не назіралася.
Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, з пачатку распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны нарадзіліся 62 дзіцяці ад жанчын з станоўчым тэстам на каранавірус, уключаючы дзве двойні. Усе нованароджаныя здаровыя.
У структуры дзіцячых хвароб у Беларусі звыш 60% складаюць паталогіі органаў дыхання, на другім радку па частаце выяўленняў знаходзяцца хваробы органаў зроку, на трэцім месцы - захворванні апорна-рухальнай сістэмы, уключаючы наступствы траўмаў, а на чацвёртым радку - хваробы органаў стрававання.
Нагадаем, па стане на 1 чэрвеня ў Беларусі зарэгістраваны [2] 43 403 выпадкі каранавіруснай інфекцыі. Ачунялі і выпісаныя 18 776 чалавек, памерлі 240 пацыентаў.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/minzdrav-v-belarusi-koronavirusom-zaboleli-3-600-detej/
[2] http://zviazda.by/be/news/20200601/1591010122-u-belarusi-43-403-vypadki-zahvorvannya-na-covid-19-vyzdaraveli-18-776
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[4] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus