Як паведамляе [3] Міністэрства аховы здароўя, па стане на 3 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 45 116 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 573 699 тэстаў на каранавірус.
20 171 чалавек больш не хварэе, ён быў выпісаны.
Памерла 248 пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Падчас наведвання МТЗ 29 мая, Прэзідэнт заявіў [4], што праблему каранавіруса сёння палітызуюць.
«Я па-ранейшаму прытрымліваюся аднаго прынцыпу: гэта больш, чым хвароба. Хвароба займае палову, можа, і менш. Усё астатняе — гэта палітыка. Гэты год — год палітыкі. У гэтым асаблівасць і складанасць моманту».
У Беларусі дзейнічае ачаговы прынцып барацьбы — выяўляць выпадкі захворванняў і кантакты тых, хто захварэў. Кіраўнік краіны дадаў, што зараз ужо гучаць думкі пра другую хвалю. І яе таксама трэба будзе пераадолець, і сістэма аховы здароўя рыхтуецца да яе.
«У сістэму аховы здароўя сёння ўкладаюць шмат грошай», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэв’ю: balezino.bezformata.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://web.telegram.org/#/im?p=@minzdravbelarus
[4] http://www.zviazda.by/be/news/20200529/1590738516-prezident-aznayomicca-z-pracesam-zborki-i-gatovay-pradukcyyay-na-mtz
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[6] https://zviazda.by/be/tags/statystyka