Найбуйнейшы ў Кітаі вытворца кветак паведаміў пра ўстойлівы рост. Цягам студзеня-красавіка правінцыя Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай) экспартавала кветкі і саджанцы на суму 400 млн юаняў (56,3 млн долараў), што на 29 працэнтаў больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Аб гэтым паведаміла мясцовая мытня, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». [3]
Паводле дадзеных Куньмінскай мытні, са студзеня па красавік экспарт кветак вырас на 86 працэнтаў, што ў гадавым вылічэнні складае да 260 млн штук, у той час як аб’ём экспарту кветкавых саджанцаў вырас да 120 млн, што на 38 працэнтаў больш, чым у гадавым вылічэнні.
Мяккі клімат у Юньнані дазваляе вырошчваць кветкі розных відаў круглы год, што робіць правінцыю галоўнай базай кветкавых плантацый і важным рынкам адпаведнай прадукцыі.
Фота: dhresource.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya