У дзяржаўным прыродным запаведніку Янгуань горада Дуньхуан у правінцыі Ганьсу сёлета агульная колькасць пералётных птушак перавысіла дзесяць тысяч, што нашмат больш чым у мінулыя гады, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Дадзеныя палявога маніторынгу сведчаць аб тым, што колькасць і віды пералётных птушак у гэтым запаведніку паступальна павялічваюцца. Зараз колькасць птушак у запаведніку ўзраслабольш чым на 6000 у параўнанні з 2007-м, калі правялі першае навуковае даследаванне. Колькасць відаў павялічылася з 87 да звыш 130.
Па словах прадстаўніка Упраўлення прыроднага запаведніка дзяржаўнага ўзроўню, у апошнім часам у запаведніку пастаянна паляпшаецца сістэма маніторынгу, бесперапынна вядзецца назіранне за разнастайнасцю і агульнай сітуацыяй з птушкамі. І ў той жа час прыняты шэраг мер па ахове пярнатых і паляпшэнні экалогіі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya