Актуалізаваны пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19. Са спісу, вызначанага пастановай урада ад 25 сакавіка 2020, выключаныя некалькі краін, паведамляе [3] Міністэрства аховы здароўя.
Сярод іх — Аўстрыя, Албанія, Бельгія, Балгарыя, Боснія, Венгрыя, Германія, Грэцыя, Данія, Ірландыя, Ісландыя, Іспанія, Латвія, Літва, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Мальта, Малдова, Манака, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Паўночная Македонія, Румынія, Сербія, Славакія, Славенія, Фінляндыя, Францыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эстонія, а таксама Кітай.
Асобы, якія прыбылі з вышэйзгаданых краін, не абавязаныя знаходзіцца ў самаізаляцыі на працягу 14 дзён з дня прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь.
Пры гэтым замежныя грамадзяне, якія прыбываюць у Беларусь, абавязаны мець пры перасячэнні мяжы адмоўны вынік ПЦР-даследавання, выкананага не пазней за двое сутак да даты перасячэння мяжы.
Прэв'ю: coe.int
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://t.me/minzdravbelarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[5] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus