Як паведамляе [3] Міністэрства аховы здароўя, па стане на 18 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 56 657 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Усяго праведзена 800 435 тэстаў на каранавірус.
34 023 чалавекі больш не хварэюць, яны былі выпісаныя.
Памёр 331 пацыент з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце набліжаецца да 8,5 млн, пры гэтым больш за 450 тыс. чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША —2,23 млн. заражаных, Бразілія — 960 тыс., Расія — 561 тыс.
У Беларусі першы [4] завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Прэв’ю: tv21.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://web.telegram.org/#/im?p=@minzdravbelarus
[4] http://zviazda.by/be/news/20200228/1582868227-u-belarusi-zaregistravany-pershy-vypadak-karanavirusa
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue
[6] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus