Як напярэдадні святкавання Дня вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў не згадаць пра легендарны твор Валянціна Волкава «Мінск 3 ліпеня 1944 года»?
Але хто б мог падумаць, што дзякуючы сучасным лічбавым тэхналогіям героі маштабнага палатна стануць бліжэй да нас. Мабільная праграма «Мастацкі: LІVE», распрацаваная сябрамі музея ТАА «Сі Бі Мабайл», дазволіць паглыбіцца ў радасную атмасферу Дня вызвалення. Наведвальнік зможа апынуцца непасрэдна ў цэнтры падзей, паказаных Валянцінам Волкавым, і ў поўнай меры адчуць настрой савецкіх людзей і воінаў, якія атрымалі перамогу над ворагам.
Палатно «Мінск 3 ліпеня 1944 года» стане першым у серыі «ажыўшых палотнаў» Мастацкага музея ў мабільнай праграме «Мастацкі: LІVE». У найбліжэйшы час у «Мастацкі: LІVE» будуць даступныя і іншыя творы з калекцыі музея.
Праект будзе прэзентаваны 3 ліпеня 2020 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Алена ДЗЯДЗЮЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-dzyadzyulya
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/karciny
[4] https://zviazda.by/be/tags/mabilnaya-prylada
[5] https://zviazda.by/be/tags/mastactva
[6] https://zviazda.by/be/tags/tehnalogii