Выбух адбыўся ў суботу на электрастанцыі, размешчанай у горадзе Ахваз на паўднёвым захадзе Ірана. Пра гэта паведамляе [1] ТАСС са спасылкай на агенцтва IRNA.
Адзначаецца, што з-за выбуху трансфарматара на станцыі адбыўся пажар. Па дадзеных агенцтва Mehr, яго ўдалося лакалізаваць.
Прычынай інцыдэнту стала спякота, адзначае агенцтва.
Ступень нанесенай шкоды высвятляецца.
Прэв’ю: irandestination.com
Спасылкі
[1] https://tass.ru/proisshestviya/8886655
[2] https://zviazda.by/be/tags/iran
[3] https://zviazda.by/be/tags/elektrastancyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/spyakota