13 ліпеня 6-я гарадская клінічная бальніца Мінска пачне прыём пацыентаў з экстранымі траўмамі, паведамляе [1]прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
З 29 лютага бальніца была перапрафіліравана ў інфекцыйны шпіталь. За ўвесь час пандэміі тут атрымалі медыцынскую дапамогу каля трох тысяч пацыентаў з COVID-19.
Як паведамляе прэс-служба, у сувязі з паляпшэннем эпідэміялагічнай сітуацыі ў Мінску прынята рашэнне прымаць пацыентаў з экстранымі траўмамі, крыху пазней пачнецца і прыём на планавыя аперацыі.
У гэтыя выхадныя ў будынках бальніцы праводзіліся неабходныя супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы - як сіламі спецыялістаў самой бальніцы, так і з прыцягненнем зводнага батальёна радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Міністэрства абароны.
Спасылкі
[1] http://minzdrav.gov.by/ru/sobytiya/patsientov-s-ekstrennymi-travmami-s-13-iyulya-primet-6-ya-bolnitsa-minska-/
[2] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus
[3] https://zviazda.by/be/tags/6-ya-garadskaya-klinichnaya-balnica-minska
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ahovy-zdarouya