Адзначае кітайская кампанія Evergrande.
Кампанія China Evergrande Group, адзін з вядучых забудоўшчыкаў у Кітаі, паведаміла аб росце продажаў у чэрвені, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». [3]
Аб’ём кантрактных продажаў склаў 76,05 млрд юаняў (каля 10,8 млрд. долараў), павялічыўшыся на 51,3 працэнта ў гадавым вылічэнні, сведчаць дадзеныя кампаніі. У аспекце плошчы кантрактныя продажы Evergrande выраслі на 84 працэнта і склалі 8,55 млн кв. метраў.
Паколькі ўспышка эпідэміі новай каранавіруснай інфекцыі нанесла ўдар па сектары нерухомасці, кампанія Evergrande распрацавала дадатак для прадастаўлення комплексных паслуг — ад дэманстрацыі дамоў з дапамогай тэхналогіі віртуальнай рэальнасці да падпісання кантрактаў.
Фота: zagranportal.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya