На хвалі часу, у плыні жыцця [1]
Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, часопіса «Маладосць»
На ўзвышшы жыцця і літаратуры: да 120-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі
Прадстаўляем новы раздзел віртуальнага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” [2], які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і часопісам “Маладосць” да 100-годдзя ўтварэння літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.
Уладзімір Дубоўка [3] (1900 ці 1901–1976) – адзін з вядучых беларускіх пісьменнікаў, перакладчык, літаратурны крытык і мовазнаўца, які большую частку свайго жыцця быў вымушаны жыць далёка ад радзімы. Аднак ён заставаўся актыўным удзельнікам беларускага літаратурнага працэсу, быў членам літаб’яднанняў “Маладняк” і “Узвышша”.
Дзякуючы свайму таленту, паэтычнай адметнасці ён зрабіў каштоўны ўнёсак у скарбніцу нацыянальнай культуры, узбагаціў беларускую літаратуру яркімі паэтычнымі вобразамі.
Першае месца ў беларускай паэзіі паслякастрычніцкага пэрыяду заняў Дубоўка – па сіле пачуцця, глыбіні думкі і мастацкай дасканаласці формы ў лірычных вершах і невялікіх паэмах.
Максім Гарэцкі
Да асобы беларускага пісьменніка ў пачатку ХХI ст. стала звяртацца шмат даследчыкаў-літаратуразнаўцаў, яму прысвечаны навуковыя даследаванні, мастацкія кнігі, зняты дакументальныя фільмы. Галоўны раздзел віртуальнага праекта, у якім апавядаецца пра жыццё і творчасць У. Дубоўкі, быў падрыхтаваны паэткай, кандыдатам філалагічных навук Ірынай Багдановіч, якая адна з першых звярнулася да вывучэння асобы гэтага аўтара.
На старонцы праекта можна пазнаёміцца з кнігамі аўтара, яго перакладамі, шматлікімі зборнікамі паэзіі, у якія былі ўключаны вершы пісьменніка. Размешчаны поўныя тэксты сямі кніг У. Дубоўкі, сярод якіх “Строма” [4] (1923), “Там, дзе кіпарысы” [5] (1925), “Трысцё” [6] (1925), “Сгеdо” [7] (1926), “Лацінка ці кірыліца: да рэформы алфабэту” [8] (1929) і іншыя. У хуткім часе чакайце размяшчэння поўнага тэксту самага апошняга выдання аўтара – Збора твораў у 2 т. [9] (2017, Мінск), падрыхтаванага даследчыкам творчасці У. Дубоўкі Д. Давідоўскім [10] пры ўдзеле навукоўцаў І. Багдановіч і В. Жыбуля [11].
Асобная падборка дакументаў прысвечана літаратуразнаўчым даследаванням творчасці аўтара, якая грунтоўна разглядалася ў кнігах Д. Бугаёва, Г. Севярынец, А. Марціновіча, І. Заяц. Для чытачоў у адкрытым доступе даецца магчымасць пазнаёміцца з амаль 30 артыкуламі даследчыкаў, што вывучалі асобу паэта, сярод якіх І. Багдановіч, Д. Давідоўскі, А. Данільчык [12], В. Дранько-Майсюк, В. Жыбуль, Г. Севярынец, Л. Сільнова [13].
“Фотагалерэя” паэта, якая рыхтавалася пры ўдзеле партнёраў праекта, пазнаёміць з фатаграфіямі родных і сяброў пісьменніка, яго лістамі і рукапісамі, асабістымі рэчамі. Таксама тут размешчаны дакументы з Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі, Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі [14], якія захоўваюць у сваіх фондах архіў У. Дубоўкі і далучыліся да працы над праектам.
Асобна прадстаўлены цікавы матэрыял пра ўшанаванне памяці і ўвасабленне вобраза У. Дубоўкі ў мастацтве. Дзякуючы далучэнню да працы Пастаўскай дзіцячай бібліятэкі імя У. Дубоўкі, раздзел узбагаціўся ілюстрацыйным матэрыялам, дакументальным фільмам “У песнях я на Беларусь малюся”, прысвечаным асобе пісьменніка.
Больш падрабязна пра віртуальны праект, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі, можна даведацца з прэзентацыі, падрыхтаванай да адкрыцця раздзела пра паэта.
Аматараў гісторыі беларускай літаратуры зацікавіць містычны дэтэктыў “Чорны чалавек Уладзіміра Дубоўкі” (2019) з серыі цыкла гістарычных дакументальных фільмаў “Лабірынты”, які размешчаны ў межах раздзела з дазволу вядучага праекта В. Дранько-Майсюка:
Спасылкі
[1] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin=%252Fbitrix%252Fadmin%252Fiblock_list_admin.php%253FIBLOCK_ID%253D66%2526type%253Dprojects_by%2526lang%253Dby%2526find_section_section%253D4604
[2] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/?back_url_admin
[3] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/common/346064/
[4] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/public/347141/
[5] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/public/347142/
[6] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/public/347144/
[7] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/public/347145/
[8] https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/public/347151/
[9] https://e-catalog.nlb.by/Collection/BY-NLB-br0001400231
[10] https://www.nlb.by/by/news/partrety-gistoryya-bibliyateki-asobakh/partrety-supratso-nika-natsyyanalnay-bibliyateki-bibliyegraf-i-dasledchyk-litaratury-dzmitryy-davido/
[11] https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/tvorchasts-adama-babareki-i-kuzmy-chornaga-pradmet-dasledavannya-viktara-zhybulya/
[12] https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/zhyvy-virtualny-praekt-na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/
[13] https://www.nlb.by/by/news/partrety-gistoryya-bibliyateki-asobakh/lyudka-silnova-ya-chalavek-duzhy_1689786095/
[14] http://libpost.of.by/vladimir-dubovko/#more-1568
[15] https://www.nlb.by/by/news/da-100-goddzya-litab-yadnannya-maladnyak/na-zvyshshy-zhytstsya-i-litaratury-da-120-goddzya-z-dnya-naradzhennya-uladzimira-dubo-ki/