Таццяна Аўтухова, член Пастаяннай камісіі Палаты Прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы: «Па ўзроўні адукаванасці наша краіна займае годнае месца сярод усіх краін свету».
«Адно з дасягненняў сферы адукацыі за 25 гадоў — высокі ўзровень адукаванасці насельніцтва. Шмат увагі ўдзяляецца ўсёй сістэме: шмат будуецца дашкольных устаноў адукацыі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны імкнуцца атрымаць званне «Універсітэт 3.0», адкрываюцца новыя запатрабаваныя на рынку працы спецыяльнасці і многае іншае», — дадае дэпутат.
Як расказала Таццяна Аўтухова, Міністэрства адукацыі і профільная камісіі ніжняй палаты парламенту пачынаюць працу над новымі правіламі прыёму ў вышэйшыя навучальныя ўстановы.
«Падыходы неабходна крыху змяніць у адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі», — расказвае парламентарый. — Для паступлення на некаторыя спецыяльнасці неабходна жывая размова экзаменатара і таго, хто экзаменуецца. І гэта будзе адно з самых важных змяненняў, якія будуць унесены ў гэтыя правілы».
Запісала Марыя ДАДАЛКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/maryya-dadalka
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020