Камандны чэмпіянат свету-2020 па спартыўнай хадзьбе ў Мінску перанесены на 23-24 красавіка 2022 года, інфармуе by.tribuna.com [1] са спасылкай на сайт Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі (World Athletics).
Спаборніцтвы першапачаткова павінны былі прайсці 2-3 мая 2020 года, але турнір адмянілі з-за пандэміі.
«Мы зрабілі ўсё магчымае, каб выбраць даты, якія, на нашу думку, даюць нашым спартсменам і арганізатарам спаборніцтваў лепшы шанец праявіць сябе на міжнароднай арэне», - сказаў прэзідэнт World Athletics Себасцьян Коу.
Прэв’ю: rsport.ria.ru
Спасылкі
[1] https://by.tribuna.com/athletics/1087420012.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/legkaya-atletyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/spartyunaya-hadzba