Камітэт «Віцебскаблмаёмасць» на аўкцыёне за адну базавую велічыню (Br27) прадаў сядзібны дом XIX стагоддзя, размешчаны ў аграгарадку Арэхаўна (Ушацкі раён). Пра гэта БЕЛТА [1] паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
Новым уласнікам нерухомасці стала прыватнае прадпрыемства «Азёры-Агра», зарэгістраванае ў Мінску. Кампанія займаецца сельскай гаспадаркай і спецыялізуецца на раслінаводстве. Па словах прадстаўніка пакупніка, былую сядзібу плануюць аднавіць і стварыць на яе базе турыстычны аб’ект.
«У склад гэтага лота быў уключаны аднапавярховы цагляны будынак агульнай плошчай 510 кв. м, а таксама права 50-гадовай арэнды зямельнага ўчастка памерам 0,13 га. Размешчаныя на тэрыторыі сядзібы зялёныя насаджэнні будуць перададзеныя пераможцу аўкцыёну бясплатна», — распавялі ў прэс-службе
Сядзібны комплекс выстаўляўся на таргі з 2014 года, у тым ліку з устанаўленнем пачатковай цаны ў 1 БВ. Ён быў уключаны ў базу дадзеных па аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны, размешчаным у Віцебскай вобласці, для прасоўвання сярод патэнцыйных інвестараў
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/usadba-xix-veka-v-vitebskoj-oblasti-prodana-na-auktsione-za-odnu-bazovuju-velichinu-401087-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebskaya-voblasc