Дзяржава заўсёды працягне руку любому, хто рэальна мае патрэбу ў дапамозе. Па словах Прэзідэнта — гэта асноўны прынцып нашай сацыяльнай палітыкі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў [1] сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.
«Дзяржава, якая заўсёды працягне руку любому, хто рэальна мае патрэбу ў дапамозе. І для нас гэта не папулізм, не кан’юнктура, не даніна модзе, а галоўны прынцып нашай палітыкі. Добрасардэчнасць, спачуванне, справядлівасць — гэта, калі хочаце, генетычны код беларусаў. У гэтым уся наша душа. Наша вера і нашы традыцыі», — працягнуў ён, таму эканоміка будзе падпарадкавана адной мэце — клопату пра людзей.
Варвара МАРОЗАВА
Прэв’ю: aperiam.com
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20200804/1596526802-syonnya-prezident-belarusi-alyaksandr-lukashenka-zvernecca-da-naroda-i
[2] https://zviazda.by/be/tags/paslanne-da-belaruskaga-naroda-i-nacyyanalnaga-shodu
[3] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika