У Савеце Рэспублiкi адбылося закрыццё трэцяй пазачарговай сесii. Вiцэ-спiкер верхняй палаты парламента Анатоль IСАЧАНКА звярнуў увагу сенатараў на тое, што Пасланне Прэзiдэнта беларускаму народу i парламенту павiнна стаць прадметам глыбокага аналiзу i кiраўнiцтвам да дзеяння кожнага.
«Савет Рэспублiкi таксама павiнен зрабiць важкi ўнёсак у практычную рэалiзацыю палажэнняў Паслання. Абарона iнтарэсаў айчынных вытворцаў, падтрымка сацыяльна адказнага бiзнесу, стварэнне камфортных умоў жыцця на вёсцы, забеспячэнне раўнамернага развiцця рэгiёнаў, супрацьдзеянне пагрозам на iнфармацыйным полi — у вырашэннi гэтых i iншых задач павiнен прыняць самы актыўны ўдзел Савет Рэспублiкi, — акцэнтаваў увагу Анатоль Iсачанка. — Паўнамоцтваў у нас для гэтага дастаткова».
Ён адзначыў, што абавязак сенатараў — данесцi ключавыя тэзiсы звароту Прэзiдэнта да грамадзян, правесцi шырокую растлумачальную работу, прыцягнуць да яе дэпутатаў мясцовых Саветаў.
«Важна арганiзаваць гэту работу ў фармаце дыялогу. Трэба ведаць i разумець, што думаюць людзi аб праблемах, закранутых кiраўнiком дзяржавы, i якiя шляхi iх вырашэння бачаць. Зваротная сувязь дазволiць дасягнуць максiмальнага вынiку ў рэалiзацыi праграмных установак Прэзiдэнта. Попыт на праўду i справядлiвасць расце — гэта падкрэслiў у сваiм Пасланнi кiраўнiк дзяржавы. Таму фармалiзм, раўнадушша i дыстанцыяванне проста недапушчальныя», — перакананы ён.
Анатоль Iсачанка падкрэслiў, што Беларусь заўсёды была i павiнна застацца тэрыторыяй стабiльнасцi i дабрабыту. Гэтаму павiнен садзейнiчаць i Савет Рэспублiкi.
«Узважаная канстытуцыйная рэформа, своечасовая актуалiзацыя дзеючага заканадаўства, аператыўнае вырашэнне праблем, якiя хвалююць суграмадзян, павышэнне эфектыўнасцi ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў, актыўнае прасоўванне нацыянальных iнтарэсаў метадамi парламенцкай дыпламатыi — усё гэта зона ўвагi i адказнасцi парламентарыяў», — падкрэслiў вiцэ-спiкер верхняй палаты парламента.
Вольга АНУФРЫЕВА
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-anufryeva
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki
[4] https://zviazda.by/be/tags/sesiya
[5] https://zviazda.by/be/tags/anatol-isachanka