Сяргей Рачкоў, старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы:
— Пытаннi нацыянальнай бяспекi заўсёды важныя, не толькi падчас электаральнага перыяду. Вы бачыце, у якiм неспакойным свеце мы цяпер жывём. Я ўжо адзначаў аднойчы: усе чакалi, што пасля пандэмii свет стане мякчэйшы, дабрэйшы, усе пачнуць супрацоўнiчаць. На самай справе ўсё адбываецца нашмат больш жорстка. Кожны адстойвае свае нацыянальныя iнтарэсы, кожны iмкнецца атрымаць нават у гэтых умовах нейкiя перавагi, у першую чаргу ў гандлёвай, эканамiчнай галiне, але асобныя буйныя гульцы — нават у геапалiтычнай прасторы. Таму, канешне ж, гарантаваць грамадскую бяспеку ў краiне — гэта краевугольная задача ўлады, i я ўпэўнены, што яна справiцца з ёй.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2020