Сотавы аператар life :) кампенсуе кліентам абаненцкую плату з-за перабояў з інтэрнэтам 9-11 жніўня. Пра гэта агенцтву «Мінск-Навіны» паведамілі [1] на прадпрыемстве.
Кампанія абавязуецца да 16 жніўня вярнуць на бонусны рахунак 70% абаненцкай платы за тры дні на тарыфах, у якія ўключаны хвіліны і гігабайты, альбо 100% абаненцкай платы за тры дні на тарыфах, у якія ўключаны толькі гігабайты.
Кампенсацыя будзе налічаная аўтаматычна, абаненты атрымаюць SMS-паведамленне. Тэрмін яе дзеяння — 60 дзён.
Нагадаем, аб кампенсацыі выдаткаў з-за непрацуючага інтэрнэту і некаторых сэрвісаў раней заявілі А1, «Белтэлекам». Пакуль нічога не паведамляе МТС.
Прэв’ю: fly-phone.ru
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/life-vsled-za-a1-i-beltelekomom-kompensiruet-izderzhki-abonentam-iz-za-pereboev-s-internetom/
[2] https://zviazda.by/be/tags/internet
[3] https://zviazda.by/be/tags/beltelekam