Так называюць возера Цаахай.
Возера Цаахай ў Вэйнін-І-Хуэй-ійскім аўтаномным павеце правінцыі Гуйчжоў (Паўднёва-Заходні Кітай) — адно з нямногіх у свеце высакагорных прыродных вадасховішчаў з прэснай вадой, размешчаных у гэтых шыротах, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Гэта адно іх асноўных месцаў зімоўкі чорнашыйных жураўлёў і іншых рэдкіх птушак. У Кітаі Цаахай называюць «высакагорнай жамчужынай». Дзякуючы комплексным прыродаахоўным мерам, экасістэма возера ў апошнія гады паступова аднаўляецца і паляпшаецца, неба зноў становіцца блакітным, вада — празрыстай, горы — зялёнымі, птушыныя чароды — шматлікімі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya