Большасці з іх ад 26 да 50 гадоў.
Паводле апошніх дадзеных, у Кітаі зарэгістравана 440 мільёнаў кіроўцаў маторных транспартных сродкаў, 7,28 млн. з якіх атрымалі вадзіцельскія правы ў першым паўгоддзі, паведаміла Міністэрства грамадскай бяспекі (МГБ) КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Паводле звестак Упраўлення транспартнага кантролю МГБ, узрост большасці кітайскіх кіроўцаў складае ад 26 да 50 гадоў, пры гэтым да ўзроставых катэгорый 26-35 гадоў і 36-50 гадоў адносяцца 150 млн. і 170 млн. чалавек адпаведна. Пры гэтым колькасць кіроўцаў старэй за 60 гадоў складае 14,24 млн. чалавек, або 3,2 працэнта ад агульнай колькасці кіроўцаў краіны.
У першай палове гэтага года для прафілактыкі і кантролю эпідэміі COVID-19 і зніжэння рызыкі перадачы віруса ў краіне многія аперацыі, звязаныя з транспартным кантролем, былі здзейсненыя ў рэжыме анлайн. Службы транспартнага кантролю па ўсёй краіне ў студзені-чэрвені праз інтэрнэт разгледзелі звыш 23 млн. запытаў аб аказанні паслуг, такіх як выдача часовых нумарных знакаў і падаўжэнне тэрміну дзеяння вадзіцельскіх правоў, паінфармавала ўпраўленне.
Прэв’ю: fastmb.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya